Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак сабраў сваіх бліжэйшых дарадчыкаў на 29-е пасяджэнне

8-10 красавіка 2019 г. у Ватыкане праходзіць 29-я сустрэча Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. У пасяджэннях прымае ўдзел Пантыфік.

Першапачаткова ў Раду ўваходзілі восем кардыналаў, затым – дзевяць, у канчатковым рахунку склад скараціўся да шасці. На пасяджэннях у якасці сакратароў прысутнічаюць два біскупы.

Тэмай сустрэчы будуць папраўкі ў тэкст новай Апостальскай канстытуцыі пад працоўнай назвай “Praedicate evangelium” і рэфлексія над гэтым важным для функцыянавання Рымскай курыі дакументам, які рэгулюе новыя задачы і структуру цэнтральнага апарата Каталіцкага Касцёла. На папярэднім пасяджэнні кардыналы займаліся стылістычны пераглядам і пераасэнсаваннем тэксту з пункту гледжання Кананічнага права.

У бліжэйшыя месяцы праект павінен быць накіраваны нацыянальным епіскапатам, вышэйшым настаяцелям манаскіх супольнасцяў і кіраўнікам дыкастэрый Рымскай курыі, якія павінны выказаць сваё меркаванне адносна тэксту.

У цяперашні склад Рады кардыналаў уваходзяць: 76-гадовы Оскар Радрыгес Марадзьяга з Гандураса, 76-гадовы Джузэпэ Бэртэла з Ватыкана, 74-гадовы Освальд Грасіас з Індыі, 65-гадовы Райнхард Маркс з Германіі, 74-гадовы Шон Патрык О’Мэйлі з ЗША, а таксама 64-гадовы кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Сакратарамі з’яўляюцца: 71-гадовы біскуп Марчэла Сэмерара і 52-гадовы біскуп Марка Мэліна.

З працы гэтага дарадчага органу пры Пантыфіку былі выключаны кардыналы: Джордж Пэл з Аўстраліі, Франсіска Хаўер Эрасурыс Оса з Чылі і Ларан Мансэнгва Пасінья з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 красавіка 2019, 11:51