Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардыналу О’Браену – 80: у Калегіі 121 выбаршчык

8 красавіка 2019 г. адсвяткаваў 80-гадовы юбілей амерыканскі кардынал Фрэдэрык Эдвін О’Браен, Вялікі магістр Рыцарскага Ордэна Святога Гроба Пана ў Іерусаліме.

Нарадзіўся будучы іерарх у Нью-Ёрку, святарскае пасвячэнне атрымаў у 1965 г. У 1970-х гадах быў ваенным капеланам і духоўна апекаваўся салдатамі, якія прымалі ўдзел у в’етнамскай вайне. Пазней вывучаў тэалогію ў Рыме. У Нью-Ёрку займаў пасады кіраўніка сферы камунікацый архідыяцэзі і асабістага сакратара кардынала-арцыбіскупа. У 1990 г. ён вярнуўся ў Рым і на працягу чатырох гадоў быў рэктарам Папскага паўночна-амерыканскага калегіўма. 6 лютага 1996 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго дапаможным біскупам Нью-Ёркскай архідыяцэзіі. Праз год ён стаў арцыбіскупам-каад’ютарам Ваеннага ардынарыята ў Злучаных Штатах, а 12 жніўня 1997 г. – ваенным ардынарыем. Праз дзесяць гадоў Бэнэдыкт XVI прызначыў яго арцыбіскупам Балтымора, а ў 2011 г. паклікаў у Рым у якасці Вялікага Магістра Рыцарскага Ордэна. Праз год ён стаў кардыналам.

Пасля дасягнення кардыналам О’Браенам 80-гадовага ўзросту, у Калегіі кардыналаў застаўся 121 выбаршчык.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 красавіка 2019, 14:11