Пра жэст Францішка, адрасаваны суданскім палітыкам
Францішак сустрэўся з суданскімі палітыкамі ў канцы духоўных практыкаванняў, якія праходзілі ў Ватыкане. На заканчэнне прамовы, у спантанных словах Папа папрасіў сваіх гасцей працягваць шлях да міру. Для таго, каб паказаць, што гэта просьба зыходзіць з яго сэрца, ён падышоў да палітыкаў, упаў на калені і цалаваў ім ногі.
Як адзначыў Андрэя Тарніелі, гэты жэст спасылаецца на евангельскае абмыванне ног, якое ў Касцёле ўзгадваецца ў Вялікі Чацвер. У найноўшай гісторыі Касцёла, прэцэдэнтам, хоць з зусім іншым сэнсам, можа быць жэст Паўла VI, адрасаваны пасланніку праваслаўнага Патрыярха Дзімітрыя. У 1975 г. падчас сустрэчы з нагоды 10-й гадавіны ўзаемнай адмены экскамунік, Папа ўпаў да ног Мітрапаліта Мелітона. Гэты жэст, аднак, спасылаўся на прыніжэнне праваслаўных патрыярхаў на Фларэнтыйскім саборы ў 1439 г, калі іх хацелі прымусіць цалаваць ногі папы Яўгена IV.