Святы Пасад вызначыць арыенціры ў барацьбе з гандлем людзьмі
Праца форума будзе праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Удзельнікі атрымаюць магчымасць абмеркаваць канкрэтныя ініцыятывы, накіраваныя на ўкараненне ў практыку душпастырскіх кіруючых прынцыпаў па барацьбе з гандлем людзьмі, падрыхтаваных Дыкастэрыяй і зацверджаных Святым Айцом. Сустрэча заклікана садзейнічаць больш шырокаму і больш глыбокаму разуменню феномена і дапамагчы ў каардынацыі дзеянняў, накіраваных на яго выкараненне.
Вынікі форума стануць арыенцірам для працы Секцыі па мігрантам і бежанцам узгаданай ватыканскай Дыкастэрыі і яе супрацоўнікаў па гэтай складанай з’яве, якая працягвае пашырацца і да якой сёння з усёй сур’ёзнасцю ставяцца Касцёл і чалавецтва.
Як чакаецца, у Рым прыедуць каля 200 удзельнікаў: біскупы, святары, душпастырскія каардынатары праектаў, прадстаўнікі каталіцкіх арганізацый і фондаў, эксперты з розных частак свету. Яны змогуць абмяняцца вопытам, думкамі і перадавой практыкай у барацьбе з сучасным рабствам.