Пошук

Ілюстратыўнае фота Ілюстратыўнае фота 

Ватыканскія музеі запрашаюць на вечары мастацтва

У Ватыканскіх музеях распачынаецца штогадовы перыяд вечароў мастацтва. Наведальнікам прадстаўляецца культурная праграма, якая будзе працягвацца амаль да паўночы.

Кожную пятніцу з 26 красавіка па 25 кастрычніка 2019 г. Ватыканскія музеі будуць адкрыты, акрамя звычайнага графіку, таксама і дадаткова: з 19.00 да 23.00.

У гэтыя дні будзе магчымасць не толькі паглядзець шэдэўры папскай мастацкай скарбніцы, але таксама паслухаць канцэрты класічнай, джазавай або італьянскай народнай музыкі ў эксклюзіўнай атмасферы. Яны будуць распачынацца ў 20.00 адначасова на дзвюх пляцоўках: у Двары Піньі (Cortile della Pigna) і ў Грыгарыянскім музеі свецкага мастацтва (Museo Gregoriano Profano).

Праграма музычных вечароў даступна на сайце www.museivaticani.va. Іх наведванне ўключана ў кошт уваходнага білету, замовіць які можа выключна онлайн.

Вечары мастацтва ў Ватыканскіх музеях

У рамках ініцыятывы, якая называецца “Museidisera” (Музейныя вечары), наведвальнікам Ватыканскіх музеяў будуць адкрыты: Грыгарыянскі егіпецкі музей, Музеі Піа-Клеменціна, Галерыя кандэлябраў, Галерэя габеленаў, Галерэя геаграфічных мапаў, Станцы Рафаэля, Пакоі Борджа, Калекцыя сучаснага мастацтва, Сікстынская капэла, Галерэі Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі, а таксама Пакоі св. Пія V, у якіх сабраны керамічныя вырабы эпохі Сярэднявечча і Адраджэння, а таксама мініяцюрныя мазаікі XVIII-XIX стст.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 красавіка 2019, 10:33