Пошук

Шыльда перад уваходам у штаб-кватэру Бюро фінансавай інфармацыі Шыльда перад уваходам у штаб-кватэру Бюро фінансавай інфармацыі 

Бюро фінансавай інфармацыі дало справаздачу за 2018 г.

Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан зрабіла справаздачу за 2018 г. У ёй утрымліваецца агляд дзейнасці структуры і статыстыка.

Паводле аўтараў дасье, былі дасягнуты значныя поспехі, як у рамках нарматыўна-прававой базы, так і ў дачыненні да сістэмы справаздачнасці. Сур’ёзным крокам наперад стала ўступленне Святога Пасаду і Ватыкана ў Адзіную зону плацяжоў у еўра (SEPA).

“Паспяховае прымяненне SEPA з’яўляецца вельмі станоўчым знакам, паколькі дапамагло палегчыць плацяжы і ўзгадніць паслугі. Акрамя таго, гэта стала дэманстрацыяй намаганняў Святога Пасаду, накіраваных на павышэнне фінансавай празрыстасці”, - пракаментаваў Рэнэ Брульхарт, старшыня Бюро.

У 2018 г. у Ватыкане быў вынесены першы прысуд за адмыванне грошай. У цэлым жа, назіраецца пастаяннае зніжэнне колькасці паведамленняў аб падазронай фінансавай актыўнасці. У 2018 г. такіх было 56. Для параўнання, годам раней – амаль у тры разы больш. На думку ватыканскага фінансавага нагляду, гэта стала вынікам павышэнне якасці справаздачнасці і ўзмацнення нарматыўнай базы.

Міжнароднае супрацоўніцтва заставалася ключавым для Бюро фінансавай інфармацыі: у 2018 г. было падпісана 8 мемарандумаў аб узаемаразуменні з замежнымі калегамі, адбыўся абмен інфармацыяй у 488 выпадках.

Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан займаецца наглядам і фінансавай разведкай для папярэджання і барацьбы з адмываннем грошай і фінансавым тэрарызмам. Яно было заснавана Бэнэдыктам XVI у 2010 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 мая 2019, 12:50