Пошук

Біскуп Мігель Анхель Аюса Гішот Біскуп Мігель Анхель Аюса Гішот 

Прызначаны старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу

25 мая 2019 г. Святы Айцец прызначыў старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Ім стаў 67-гадовы біскуп Мігель Анхель Аюса Гішот, дагэтуль сакратар узгаданай ватыканскай дыкастэрыі.

Пасада старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу заставалася вакантнай з 5 ліпеня 2018 г., калі адышоў у вечнасць яе папярэдні кіраўнік, французскі кардынал Жан-Луі Таран.

Біскуп Мігель Анхель Аюса Гішот нарадзіўся ў 1952 г. у Сэвільі, у Іспаніі. Належыць да манаскай кангрэгацыі Місіянераў Камбаніянаў Сэрца Езуса. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1980 г. Займаўся місіянерскім служэннем у Егіпце і Судане. З 1989 г. выкладае ісламазнаўства ў розных універсітэтах, у тым ліку ў Папскім інстытуце арабскіх і ісламскіх даследаванняў, рэктарам якога быў у перыяд з 2006 па 2012 гг. 30 чэрвеня 2012 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго сакратаром Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. У сакавіку 2016 г. Францішак удзяліў яму біскупскую сакру.

Біскуп Мігель Анхель Аюса Гішот валодае арабскай, англійскай, французскай і італьянскай мовамі.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 мая 2019, 12:26