Пошук

Жаночая зборная Ватыкану па футболе. Ілюстрацыйнае фота Жаночая зборная Ватыкану па футболе. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканская асацыяцыя жанчын аб правакацыі ў Вене

Ватыканская жаночая асацыяцыя выказала шкадаванне ў сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў Вене напярэдадні таварыскага матчу паміж жаночай зборнай Ватыкана па футболе і камандай “FC Mariahilf”.

Нядаўна створаная ватыканская каманда была вымушана адмовіцца ад удзелу ў спартыўнай падзеі па прычыне “недарэчнай і непрыемнай правакацыі” прадстаўніц феміністычных арганізацый супраць пазіцыі Касцёла па пытаннях сям’і і жыцця.

“Выкарыстанне спартыўнай сустрэчы з гэтай мэтай абразліва не толькі для ўдзельніц ватыканскай каманды і для Ватыкана, які яны прадстаўлялі, але наносіць шкоду самой ідэі спорту як сумленнага спаборніцтва паміж сапернікамі, а не ворагамі. Выкарыстанне футбольнага матчу для таго, каб жэстамі, надпісамі і транспарантамі выразіць пратэст супраць вядомай пазіцыі Каталіцкага Касцёла па пытаннях абароны жыцця і яго адносін да сексуальнай сферы было абсалютна недарэчным рашэннем”, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні асацыяцыі “Жанчыны ў Ватыкане”.

У заяве падкрэсліваецца, што “прыняцце, здольнасць да дыялогу, павага, у тым ліку і да тых, хто думае інакш – гэта якасці, ад якіх ніколі нельга адмаўляцца, бо яны ўтвараюць наша багацце і разнастайнасць як жанчын”.

“Футбольнае поле – гэта, безумоўна, месца, якое не адпавядае ідэалагічным баталіям. Як гэта было заўсёды, спорт павінен успрымацца як месца сустрэчы і спрыяння братэрству і міру, у адваротным выпадку ён прывядзе да яшчэ большай замкнёнасці і яшчэ больш глыбокім траншэям ізаляцыі”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 чэрвеня 2019, 16:33