Пошук

Памятны медаль сёмага году пантыфікату Францішка Памятны медаль сёмага году пантыфікату Францішка 

Новы памятны медаль пантыфікату прысвечаны Сіноду аб Амазоніі

Памятны медаль сёмага году пантыфікату Францішка прысвечаны Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне. Нарада пройдзе ў кастрычніку 2019 г. у Ватыкане.

На аверсным баку медаля змешчана выява гербу Святога Айца і надпіс “Franciscus P.M. A.VII” (Францішак Найвышэйшы Пантыфік Год VІІ).

На рэверсе адлюстравана місійная дзейнасць Касцёла ў Панамазонскім рэгіёне. Тут знаходзяцца выявы прадстаўнікоў карэнных народаў, мясцовай флоры. На пярэднім плане бачныя рукі, якія ўдзяляюць сакрамэнт хросту і Эўхарыстыі. У верхняй частцы змешчана выява голуба – сімвалу Святога Духа, здольнага ствараць адзінства ў разнастайнасці, а таксама радок з Кнігі Быцця: “Et vidit Deus quod esset bonum” (І ўбачыў Бог, што гэта добра).

Аўтарам медаля з’яўляецца італьянская мастачка Арыета Росі, якая на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з Ватыканам.

Калекцыянеры змогуць набыць памятны медаль пачынаючы з 12 жніўня ў сядзібе Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, у крамах Ватыканскага выдавецтва і Ватыканскага філатэлістычна-нумізматычнага аддзелу.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 жніўня 2019, 14:52