Пошук

Сядзіба Ватыканскага банка - Вежа Мікалая V Сядзіба Ватыканскага банка - Вежа Мікалая V  Калонка рэдактара

Новы статут Ватыканскага банка і лепшыя міжнародныя стандарты

Абнаўленне статута Ватыканскага банка – важны крок у працэсе рэалізацыі лепшых міжнародных стандартаў, але, перш за ўсё, гэта пацвярджэнне прыхільнасці першапачатковай місіі ўстановы.

На гэта звярнуў увагу галоўны рэдактар ватыканскіх медыя Андрэа Тарніелі. Значным новаўвядзеннем ён лічыць акрэсленне ролі Прэлата, ключавой фігуры ў падтрыманні кантактаў і здаровых адносін паміж супрацоўнікамі Інстытута рэлігійных спраў. Апрача таго, гэта асоба будзе адказнай за “маральнае вымярэнне” жыцця і працы персаналу. Супрацоўнікі павінны кіравацца Кодэксам этыкі, зацверджаным Радай па наглядзе і дакладна прытрымлівацца правілаў, якія забараняюць ім падвойнае працаўладкаванне.

Іншыя важныя сігналы – большы акцэнт на асаблівасцях установы і яе падпарадкаванні кананічнаму праву і абноўленаму Бэнэдыктам XVI і Францішкам ватыканскаму фінансаваму заканадаўству.

Перагледжаны статут звяртае асаблівую ўвагу на змяняльнасць органаў кіравання і нагляду: члены Камісіі кардыналаў і Рады па наглядзе могуць быць прызначаны толькі на адзін пяцігадовы тэрмін. Дырэктар можа заставацца на пасадзе нявызначаны тэрмін, але павінен пакінуць яе ў 70 гадоў. Калі папярэдні статут прадугледжваў пасаду намесніка дырэктара, у абноўленым яна згадваецца як “магчымая”.

Тарніелі заўважае, што новы рэгламент прынёс два важных структурных новаўвядзенні. Перш за ўсё, гэта скарачэнне органаў кіравання з пяці да чатырох: была адменена функцыя ўнутранага рэвізора. Новы статут прадугледжвае наяўнасць знешняга рэвізора, што адпавядае міжнародным стандартам і выключае магчымы канфлікт інтарэсаў. Другое новаўвядзенне – гэта павелічэнне колькасці членаў Рады па наглядзе, якіх будзе сем, а не пяць, як было папярэдне, што палягчае іх працу ў складзе кансультацыйных камітэтаў.

Таксама ўвядзенне Адзінага сакратара Рады, які адказвае за пратаколы пасяджэнняў і іх захоўванне, адпавядае цяперашняй банкаўскай практыцы.

Інстытут рэлігійных спраў быў створаны ў 1942 г. Піем XII. Яго апошні статут быў зацверджаны Янам Паўлам ІІ у 1990 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 жніўня 2019, 12:02