Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Бюро фінансавай інфармацыі выказала поўны давер свайму дырэктару

Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду (AIF) ажыццявіла ўнутраны кантроль і выказала поўны давер свайму дырэктару Тамаза Дзі Руца, - напісаў у адмысловым паведамленні Рэнэ Брульхарт.

Старшыня ведамства нагадаў, што 1 кастрычніка 2019 г. у кабінеце дырэктара прайшоў вобыск. Звязаны ён быў з расследаваннем, распачатым Прамотарам справядлівасці пасля двух скаргаў, пададзеных у ліпені і жніўні адпаведна Інстытутам рэлігійных спраў і Канцылярыяй генеральнага аўдытара.

Адразу пасля гэтых падзей старшыня Бюро, параіўшыся з членамі Адміністрацыйнай рады, пачаў унутранае расследаванне, каб у поўнай меры зразумець аператыўную дзейнасць ведамства. На яго падставе было канстатавана: па-першае, што дзейнасць Бюро і яго дырэктара былі строга інстытуцыйнымі і ажыццяўляліся ў адпаведнасці са статутам. Па-другое, што, выконваючы сваю інстытуцыйную функцыю, ні дырэктар, ні любы іншы супрацоўнік не рэалізавалі свае функцыі неналежным чынам або не вызначаліся любымі неадэкватнымі паводзінамі.

У сувязі з гэтым Адміністрацыйная рада выказала поўную ўпэўненасць у прафесійнай кампетэнтнасці і добрасумленнасці дырэктара і падзякавала за спосаб вырашэння справы.

Бюро фінансавай інфармацыі працягвае аператыўную дзейнасць на нацыянальным і міжнародным узроўнях, і яго кіраўніцтва пераканана, што ў хуткім часе магчымыя непаразуменні будуць урэгуляваны, - гаворыцца ў адмысловым паведамленні старшыні ведамства.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 кастрычніка 2019, 11:07