Пошук

Кардынал Пьетра Паралін Кардынал Пьетра Паралін 

Дзяржсакратар пра сітуацыю ў Сірыі і візіт Папы ў Японію

Сітуацыю ў Сірыі і будучы візіт Папы ў Японію пракаментаваў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Іерарх адказаў на пытанні журналістаў 29 кастрычніка 2019 г.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца прыняў удзел у прэзентацыі кнігі мансеньёра Дарыё Вігано, прысвечанай Ватыканскай фільматэцы, якая прайшла ў пасольстве Італіі пры Апостальскай Сталіцы. На заканчэнне сустрэчы ён паразмаўляў з журналістамі адносна міжнароднай павесткі дня і планаў Пантыфіка.

Гаворачы пра сітуацыю на Блізкім Усходзе, кардынал заўважыў, што Святы Пасад заўсёды нагадвае пра важнасць дыялогу і перамоў для вырашэння праблем, якія працягваць прыносіць шмат пакут.

“Хоць вайна супраць тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава” завершана, неабходна заняцца выкараненнем культуры, якая прывяла да ўзнікнення гэтага феномена. Зрабіць гэта можна, адказаўшы на патрэбы насельніцтва – шляхам рэформ, як гэтага патрабуюць, напрыклад, жыхары Іраку”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.

Дзяржсакратар пракаментаваў таксама маючае адбыцца з 19 па 26 лістапада 2019 г. падарожжа Святога Айца ў Японію. Ён зазначыў, што Францішак шмат да яго рыхтуецца.

Гаворачы пра тэмы, якія будуць у цэнтры візіту ў Японію, кардынал Паралін сказаў, што плануецца моцны заклік да раззбраення. “Над намі навісла вялікая небяспека, бо замест знішчэння арсеналаў, назіраецца тэндэнцыя да пераўзбраення. Гэта не дае большую бяспеку народам, але забірае важныя рэсурсы для развіцця грамадства”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 кастрычніка 2019, 08:55