Кіраўнік Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду развейвае чуткі
Біскуп Нунцыа Галанціна патлумачыў, што маёмасць, якой кіруе яго Дыкастэрыя, паходзіць у асноўным з ахвяраванняў вернікаў з усяго свету. Акрамя таго, у 1929 г. Італія ў сілу Латэранскіх пагадненняў і Фінансавай канвенцыі пералічыла Дзяржаве Ватыкан пэўную суму, звязаную з вырашэннем так званага “Рымскага пытання”. Яе частку Пій XI вырашыў укласці ў нерухомыя і рухомыя аб’екты і загадаў ажыццяўляць інвестыцыі не толькі ў Італіі, але і ў іншых краінах.
, - патлумачыў іерарх у інтэрв’ю для Avvenire. Ён нагадаў, што ў Ватыкане няма ні падатковай, ні мытнай сістэмы, няма дзяржаўнай запазычанасці. Яго ВУП, калі можна так назваць, заснаваны выключна на даходах ад уласнасці (у тым ліку Ватыканскіх музеяў) і на ахвяраваннях вернікаў і дыяцэзій.
Біскуп Галанціна падкрэсліў, што ў 2018 г. бюджэт яго ўстановы быў закрыты з прыбыткам у 22 мільёны еўра. Аднак узнікла неабходнасць надзвычайнага ўмяшання для захавання дзейнасці каталіцкай бальніцы і працоўных месцаў у ёй, што прывяло да адмоўнага сальда. Ён дадаў, што ў Адміністрацыі маёмасці няма сакрэтных і зашыфраваных банкаўскіх рахункаў: выключна рахункі дыкастэрый Святога Пасаду і звязаных з імі юрыдычных асоб, а таксама ватыканскага Губернатарату.
Біскуп Галанціна заўважыў, што некаторыя хочуць каб, з аднаго боку, у Касцёла нічога не было, а з іншага, каб ён забяспечваў належную аплату сваіх супрацоўнікаў і адказваў на шматлікія патрэбы. “Відавочна, што гэта не можа быць так”, - падкрэсліў ён. Іерарх лічыць, што Святому Пасаду трэба скараціць выдаткі на персанал і матэрыялы, і гэта ўжо робіцца з вялікай асцярогай і ўважлівасцю.
, - растлумачыў старшыня Адміністрацыі маёмасці.
Іерарх нагадаў, што ў межах Ватыкана дзейнічаюць дзве асноўныя структуры: Святы Пасад і Дзяржава Ватыкан. У той час як першая традыцыйна фіксуе дэфіцыт, другая мае прафіцытны бюджэт. Ён заўважыў, што ў адміністраванні яго дыкастэрыі 2400 кватэр, галоўным чынам у Рыме і Кастэль Гандольфа, і 1600 крам і офісаў. Тыя, што не прыносяць прыбытку, прызначаны для супрацоўнікаў ватыканскіх устаноў, у асноўным як жыллё.
Нарэшце, біскуп Галанціна цвёрда выступіў супраць меркавання, што існуе канфлікт паміж Папам, які імкнецца да рэформаў, і курыялістамі, якія ім супрацьстаяць. “Мы ўвесь час працуем над збалансаваннем даходаў і выдаткаў, і таму спрабуем рабіць менавіта тое, што хоча Папа”, - заключыў іерарх, і заклікаў успрымаць іншую інтэрпрэтацыю, як абсалютна выдуманы падыход да рэальнасці.