Пошук

Кардынал Фэрнанда Філоні Кардынал Фэрнанда Філоні 

Кардынал Філоні: моц евангелізацыйных місій – у вернасці Ружанцу

Малітва – асноўная сіла і падтрымка місіі. Так было заўсёды; так павінна быць і сёння, перакананы кардынал Фэрнанда Філоні, прэфект Кангрэгацыі па справах евангелізацыі.

7 кастрычніка 2019 г., у свята Маці Божай Ружанцовай, у рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ іерарх узначаліць малітву на Ружанцы ў лічнасці з вернікамі ўсяго свету.

“Мы павінны нанова адчуць гэтую патрэбу і вярнуцца да малітвы на Ружанцы ў інтэнцыі місій”, - такое пажаданне выказаў ватыканскі іерарх з нагоды маючай адбыцца супольнай ружанцовай малітвы вернікаў.

Каментуючы важнасць місійнай дзейнасці Касцёла, кардынал Філоні адзначыў, што яе нельга делегіраваць, перапаручыць іншаму. Іерарх нагадаў, што і Святы Айцец не раз заўважаў: Касцёл не можа жыць, перакладваючы свае абавязкі на іншых, але павінен браць на сябе справу місіі ў поўнай ступені.

“Мы павінны ўсвядоміць, што праз хрост усе сталі місіянерамі”, - падкрэсліў кардынал Філоні і дадаў, што трэба разумець важнасць евангелізацыі ў сучасных умовах і імкнуцца паглыбляць, пераглядаць і надаваць ёй новы характар.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
04 кастрычніка 2019, 16:12