Пошук

Біскуп Марыё Грэк Біскуп Марыё Грэк 

Святы Айцец прызначыў про-сакратара Сінода Біскупаў

Святы Айцец Францішак прызначыў 62-гадова біскупа Марыё Грэка, дагэтуль пастыра мальтыйскай дыяцэзіі Гоца, Генеральным про-сакратаром Сінода Біскупаў.

Марыё Грэк нарадзіўся ў 1957 г. на Мальце. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1984 г. Абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага “Анджэлікум”. Займаўся душпастырствам на Мальце, нёс служэнне ў мясцовай курыі. 26 лістапада 2005 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго біскупам Гоца. Сакру атрымаў 22 студзеня 2006 г.

У якасці про-сакратара Сінода Біскупаў ён будзе знаёміцца з працай структуры, каб узначаліць яе, калі Пантыфік прыме просьбу аб адстаўцы, пададзеную ў свой час Генеральным сакратаром Сінода, 79-гадовым кардыналам Ларэнца Балдзісэры. Ён кіруе сакратарыятам Сінода Біскупаў з 21 верасня 2013 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 кастрычніка 2019, 15:10