У Ватыкане размаўляюць пра выклікі аўтаматызацыі працы
Святы Айцец заклікаў удзельнікаў задумацца над такімі праблемамі, як дзіцячая праца, гандаль людзьмі і новыя формы нявольніцтва.
Міжнародная федэрацыя робататэхнікі прагназуе, што да 2025 г. доля машын у сусветным вытворчым працэсе ўзрасце да 25%, што значна павысіць прадукцыйнасць працы і знізіць яе затраты. Аднак, на думку навукоўцаў з Оксфарда, гэта будзе азначаць, што за наступнае дзесяцігоддзе нават палова цяперашніх прафесій могуць быць аўтаматызаваны. Гэты феномен, на думку арганізатара сустрэчы, Папскай акадэміі сацыяльных навук, прымушае задумацца над цэнтральнай роллю чалавечай асобы і яе месцам у будучыні вытворчага працэсу.
З аднаго боку, з’яўленне новых тэхналогій можа спрыяць паляпшэнню ў сферах клімату, здароўя, адукацыі і працаздольнасці. “З іншага боку, робататэхніка і аўтаматызацыя ствараюць небяспеку выцяснення цяперашніх працоўных месцаў, паглыблення праблемы беспрацоўя, няроўнасці і збяднення грамадства, паколькі відавочна, што рост даходаў ад тэхналогій сканцэнтраваны на капітале, а не на рабочых”, - сцвярджаюць навукоўцы з Папскай акадэміі.
Удзельнікі сімпозіума паспрабуюць разгледзець гэтыя пытанні з міждысцыплінарнай пункту гледжання, ставячы чалавечую асобу ў цэнтры ўсіх перспектыў будучыні працы, у імкненні да агульнага дабра і цэласнага і ўстойлівага чалавечага развіцця.