Ватыкан: навуковы семінар у рамках Сінода па Амазоніі
Канферэнцыя на тэму: “Выклікі Панамазонскага рэгіёну: неабходнае супрацоўніцтва паміж міжнароднымі арганізацыямі і Каталіцкім Касцёлам і этычнае лідарства”, была арганізавана “Ватыканскім фондам Ёзэфа-Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”, Генеральным сакратарыятам Сінода Біскупаў, Прадстаўніцтвам Святога Пасаду пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, Міжнародным фондам сельскагаспадарчага развіцця і Сусветнай харчовай праграмай.
Форум адбудзецца ў рамках праекту, накіраванага на фармацыю будучых грамадскіх і палітычных лідараў. У цэнтры ўвагі яго ўдзельнікаў будуць такія пытанні, як барацьба з голадам і беднасцю, экалогія, абарона карэнных народаў, этычнае лідарства на службе агульнаму дабру ў святле вучэння Францішка.
Распачнецца падзея з прывітання кардынала Ларэнца Балдзісэры, Генеральнага сакратара Сінода Біскупаў, і ўступнага слова старшыні-дэлегата Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Амазоніі, кардынала Пэдра Рыкарда Барэта Хімэна, віцэ-старшыні Панамазонскай касцёльнай сеткі (REPAM). З выніковым дакладам выступіць мансеньёр Фэрнанда Чыка Арэльяна, Пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, Міжнародным фондзе сельскагаспадарчага развіцця і Сусветнай харчовай праграме.
Семінар завершыцца канцэртам для ўдзельнікаў Сінода Біскупаў: вялікі змешаны хор і аркестр з Балівіі выканаюць традыцыйныя лацінаамерыканскія музычныя творы.