Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Габар Пінтэр Арцыбіскуп Габар Пінтэр 

Арцыбіскуп Габар Пінтэр развітваецца з Беларуссю

Арцыбіскуп Габар Пінтэр развітваецца з Беларуссю. Папа Францішак накіраваў іерарха на дыпламатычную працу ў Цэнтральную Амерыку. Адмысловае паведамленне было апублікавана 12 лістапада 2019 г.

“Святы Айцец прызначыў Апостальскім нунцыем у Гандурасе яго эксцэленцыю шаноўнага арцыбіскупа Габара Пінтэра, тытулярнага арцыбіскупа Велбужцкага, да гэтага часу Апостальскага нунцыя ў Беларусі”, - гаворыцца ў тэксце.

Іерарх з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Беларусі з 13 мая 2016 г. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці.

Арцыбіскуп Пінтэр нарадзіўся ў Венгрыі 9 сакавіка 1964 г. Атрымаў святарскае пасвячэнне 11 чэрвеня 1988 г. Пачаў службу ў ватыканскай дыпламатыі 1 ліпеня 1996 г. Працаваў у дыппрадстаўніцтвах Святога Пасаду на Гаіці, у Балівіі, Швецыі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі. Ведае венгерскую, італьянскую, англійскую, нямецкую, іспанскую, французскую, рускую, шведскую і крэольскую мовы.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 лістапада 2019, 12:01
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031