Пантыфік прызначыць новага старшыню Бюро фінансавай інфармацыі
Намінацыя “будзе абнародавана і ўступіць у сілу пасля вяртання Святога Айца з Апостальскага падарожжа ў Тайланд і Японію, 26 лістапада”. Гаворка ідзе пра “асобу з высокай прафесійнай кваліфікацыяй і кампетэнцыямі, пацверджанымі на міжнародным узроўні”, - паведаміла 18 лістапада 2019 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
“Такім чынам будзе гарантавана бесперапыннасць інстытуцыйнай дзейнасці Бюро фінансавай інфармацыі ў гэты час асаблівых намаганняў, якія прыкладаюцца на ўнутраным і міжнародным узроўнях”, - гаворыцца ў ватыканскім камюніке.
Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан займаецца наглядам і фінансавай разведкай для папярэджання і барацьбы з адмываннем грошай і фінансавым тэрарызмам. Яно было заснавана Бэнэдыктам XVI у 2010 г.