Пошук

Папа Францішак і арцыбіскуп Габрыэль Джардана Кача Папа Францішак і арцыбіскуп Габрыэль Джардана Кача 

Папа прызначыў новага Пастаяннага назіральніка пры ААН

Папа прызначыў новага Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ім стаў 61-гадовы арцыбіскуп Габрыэле Джардана Кача.

Новапрызначаны прадстаўнік Святога Пасаду пры структурах ААН у Нью-Ёрку нарадзіўся 24 лютага 1958 г. у Мілане. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1980 г. Займаўся душпастырствам у роднай дыяцэзіі. У 1988 г. пачаў падрыхтоўку да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі. Абараніў доктарскую ступень па тэалогіі і ліцэнцыят па кананічным праве.

Дыпламатычнае служэнне пачаў у 1991 г. у нунцыятуры ў Танзаніі. З 1993 па 2002 г. працаваў у Дзяржаўным Сакратарыяце. У 2009 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Ліване і ўдзяліў яму біскупскае пасвячэнне. З 2017 г. арцыбіскуп Кача быў Апостальскім нунцыем на Філіпінах.

На пасадзе Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН ён змяніў арцыбіскупа Бернардзіта Аусу, які 1 кастрычніка 2019 г. быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Іспаніі.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 лістапада 2019, 12:55