Ватыканская фільматэка адзначыла 60-годдзе
16 лістапада 2019 г. Ватыканская фільматэка адзначыла 60-годдзе сваёй дзейнасці. Структура была заснавана ў 1959 г. па ініцыятыве св. Яна ХХІІІ.
З нагоды юбілейнай даты Ватыканская фільматэка падрыхтавала цыкл з шасці відэа-ролікаў, у якіх знаёміць са сваёй гісторыяй, дзейнасцю, а таксама архівам, які налічвае каля 8 тыс. кіна- і відэаматэрыялаў, у тым ліку ўнікальныя стужкі, на якіх задакументаваны Леў ХІІІ, цырымонія падпісання Латэранскіх пагадненняў, абранне Пія ХІІ, падарожжа Паўла VI ва Уганду.
Кароткія сюжэты ўжо даступны ў “Youtube”. Яны былі створаны на падставе кнігі “Кіно Папаў. Ватыканская фільматэка”, аўтарам якой з’яўляецца віцэ-канцлер Папскай акадэміі навук і Папскай акадэміі сацыяльных навук, даследчык кіно, мансеньёр Дарыё Вігано.
18 лістапада 2019, 15:13