“Caritas in Veritate” Бэнэдыкта XVI актуальныя як ніколі
Сёлета спаўняецца 10 гадоў з дня публікацыі гэтага сацыяльнага дакумента, у якім Пантыфік акрэслівае ідэю інтэгральнага развіцця.
Развіццё асобы ў цэласнай перспектыве і павага да чалавека за межамі простых эканамічных і матэрыяльных аспектаў, сёння больш актуальныя як ніколі, - адзначалі ўдзельнікі форума. Трэба абнавіць сэнс паняцця “агульнае дабро” або “агульныя даброты” і праз новую культуру паспрабаваць адмяніць падзел, які быў створаны паміж эканомікай і братэрствам паміж людзьмі. Бэнэдыкт XVI бачыць цэласнае чалавечае развіццё, як культуру і цывілізацыю любові, заснаваную на місіі Хрыста, з характэрным абліччам бязвыплатнасці. Бог стварыў чалавека як рэляцыйную істоту, якой наканавана жыць у салідарнасці на агульную карысць. Па гэтай прычыне кожная асоба мае пакліканне да развіцця. Такія думкі гучалі падчас ватыканскай сустрэчы.
На форум прыехалі ўплывовыя прадстаўнікі Касцёла, міжнародных інстытутаў і акадэмічнай супольнасці. Сярод выступоўцаў былі арцыбіскуп Сільвана Тамасі, шматгадовы прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН, і амерыканскі эканаміст Джэфры Сакс.