Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак ухваліў дэкрэты па новых святых і благаслаўлёных

12 снежня 2019 г. Папа прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Бэчу, прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, і дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя ёй дэкрэты.

Першы дакумент датычыцца прызнання цуду, здзейсненага праз заступніцтва італьянскай манахіні Марыі Луіджы ад Найсвяцейшага Сакрамэнту, заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Адаратарак Святога Крыжа, памерлай у 1886 г.

Трыма дэкрэтамі прызнаецца мучаніцтва ахвяр грамадзянскай вайны ў Іспаніі, прадстаўнікоў Ордэна Дамініканаў, забітых з нянавісці да веры ў 1936-1937 гг.: а. Анхеля Марына Альварэса і дзевятнаццаці яго паплечнікаў; а. Хуана Агіляра Доніса, чатырох яго сабратоў-паплечнікаў і Фруктуоза Перэса Маркеса, свецкага верніка з Трэцяга ордэна; дамініканкі, с. Ізабэлы Санчэс Рамэра.

Францішак дазволіў абнародаваць таксама дэкрэты, якія тычацца прызнання гераічнасці цнотаў шасці Слуг Божых: а. Вінчэнца Марыі Марэлі, італьянскага манаха з Кангрэгацыі рэгулярных клірыкаў Боскага Провіду, тэатынаў, памерлага ў 1812 г.; кс. Карла Анджэла Санціні, памерлага ў 1957 г., італьянскага дыяцэзіяльнага святара, заснавальніка кангрэгацыі Сясцёр Служак св. Юзафа; кс. Амерыка Мантэйра-дэ-Агіяра, партугальскага дыяцэзіяльнага святара, памерлага ў 1956 г.; кс. Джуліа Фачыбэні, італьянскага дыяцэзіяльнага святара, памерлага ў 1958 г.; а. Грэгорыа Томаса Суарэса Фэрнандэса, іспанскага аўгустыніяніна, памерлага ў 1949 г.; с. Марыі ад Анёлаў і Святой Тэрэзы, бразільскай манахіні з кангрэгацыі Дачок Марыі, памерлай у 1988 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 снежня 2019, 11:04