Пошук

Пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам Пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам 

Рада кардыналаў пра свецкіх на высокіх пасадах у Рымскай курыі

На 32-ім пасяджэнні Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам іерархі працягнулі працу над праектам новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай Курыі.

Трохдзённая сустрэча бліжэйшых папскіх кансультантаў, якая завяршылася ў Ватыкане 4 снежня 2019 г., была сканцэнтравана на абмеркаванні двух аспектаў тэксту праекта новай Апостальскай канстытуцыі: адносінах паміж Рымскай курыяй і біскупскімі канферэнцыямі і прысутнасці свецкіх вернікаў на кіраўнічых пасадах у Рымскай курыі і іншых ведамствах Касцёла. Кардыналы вывучалі тэалагічна-душпастырскія асновы гэтых аспектаў.

Кардынал Майкл Чэрны прапанаваў справаздачу аб працы Надзвычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне, а кардынал Рэйнхард Маркс падзяліўся падрабязнасцямі праекту “Сінадальны шлях”, які пачаў рэалізаваць Касцёл у Германіі.

У Ватыкан працягваюць паступаць прапановы на тэму новай Апостальскай канстытуцыі. Таму аналізаваць тэкст яе праекта члены Рады кардыналаў працягнуць на наступнай сесіі ў лютым 2020 г.

У снежаньскай нарадзе ўдзельнічалі кардыналы: Пьетра Паралін, Оскар Радрыгес Марадзьяга, Рэйнхард Маркс, Шон Патрык О’Мэйлі, Джузэпэ Бэртэла і Освальд Грасіас, а таксама сакратары Рады: біскуп Марчэла Сэмерара і біскуп Марка Мэліна.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 снежня 2019, 15:11