Святы Пасад і Сусветная Рада Цэркваў: далейшае супрацоўніцтва
Прадметам размоў стаў праект “Служэнне параненаму чалавецтву – на шляху да міжрэлігійнай салідарнасці”.
“Для больш глыбокага і ўсебаковага разумення тэмы былі запрошаны шэраг каталіцкіх і пратэстанцкіх экспертаў, а таксама прадстаўнікі некаторых дыкастэрый Святога Пасаду і папскіх універсітэтаў, дыпламатычнага корпуса і хрысціянскіх дабрачынных арганізацый, місіянеры”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.
Сустрэча, якая прайшла ў форме “мазгавога штурму” – гэта першы крок да далейшага разважання, якое абавязкова ўключыць і ўдзел экспертаў з іншых рэлігійных традыцый.
Папская рада і Сусветная Рада Цэркваў маюць даўнія сяброўскія адносіны і цесна супрацоўнічаюць, яны разам распрацавалі і апублікавалі дакументы на тэмы: міжрэлігійнага сужэнства, міжрэлігійнай малітвы, рэлігійнасці ў Афрыцы, хрысціянскага сведчання ў мультырэлігійным свеце і адукацыі за мір. Апошні быў афіцыйна прадстаўлены 21 мая 2019 г. у Жэневе.