Ватыканская жандармерыя падчас Другой сусветнай вайны
Жыццё структуры падчас вайны апісаў італьянскі ўрач і гісторык Чэзарэ Катананці. За аснову ён узяў архіўныя дакументы. Гэта быў час, калі фашысцкі лідар Італіі Беніта Мусаліні загадаў сачыць за духавенствам, іерархамі і нават самім Папам. Касцёльная дзяржава таксама была соллю ў вачах Гітлера, які ў Каталіцкім Касцёле бачыў сілу, што не падпарадкоўвалася абсалютнаму кантролю. Таму ў яго ўзніклі планы выкрасці Пія XII з Ватыкана і перавезці ў Германію ці Ліхтэнштэйн.
Святы Пасад ведаў пра гэта, але ў той жа час разумеў, што ў выпадку ўварвання Германіі маленькая дзяржава не зможа абараніцца ад улады нацыстаў. Каб адказаць на пытанне, што рабіць у такой сітуацыі, Катананці працытаваў дакумент ад 1943 г.: “У непрыемнай сітуацыі, калі людзі, якія маюць права ахоўваць уваход у Апостальскі палац, атакуюцца, у адпаведнасці з загадам, усе салдаты закліканы аб’яднацца з ганаровай вартай у папскіх апартаментах і стварыць чалавечы ахоўны шчыт для святога і шаноўнага Пантыфіка”. У раздзеле пад назвай Цёмная гадзіна (L'ora piu buia) аўтар прыводзіць шматлікія дакументы адносна магчымасці ўварвання.
У кнізе разглядаюцца не толькі змрочныя моманты з жыцця Ватыканскай жандармерыі, але і розныя спецаперацыі па аказанні дапамогі ў самім Ватыкане. Апісваюцца, між іншым, меры па абароне дыпламатаў, якія падчас вайны знайшлі прытулак у Ватыкане, па дапамозе тым, хто выратаваўся з канцлагераў, і многія іншыя ініцыятыва.