Кансультацыйная група кардыналаў завяршыла сваю 33-ю сесію
У Ватыкане 19 лютага 2020 г. завяршылася 33-я сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Зала Друку апублікавала адпаведнае паведамленне.
Кансультацыйная група прысвяціла тры дні сустрэчы “паглыбленаму чытанню і перагляду” праекта новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі. Былі абмеркаваны рэкамендацыі ватыканскіх дыкастэрый і экспертаў, а таксама некаторыя прапановы, атрыманыя ў апошнія тыдні ад кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, і якія яшчэ не мелі магчымасці зрабіць гэта. Праца над тэкстам працягнецца на наступнай сесіі ў красавіку”, - гаворыцца ў заяве.
У Раду, створаную 13 красавіка 2013 г., у цяперашні час уваходзяць шэсць кардыналаў: Пьетра Паралін, Оскар Радрыгес Марадзьяга, Рэйнхард Маркс, Шон Патрык О’Мэйлі, Джузэпэ Бэртэла і Освальд Грасіас. Сакратарамі з’яўляюцца: біскуп Марчэла Сэмерара і біскуп Марка Мэліна.
19 лютага 2020, 15:45