Патрыярхі з Блізкага Усходу: Папа разумее наш боль
“Перад абліччам нашых праблем, такіх як пераслед, насілле, міграцыя і фундаменталізм, якія не спрыяюць развіццю грамадскага жыцця, Святы Айцец выказаў нам сваю блізкасць. Ён сапраўды разумее наш боль”, - сказаў Vatican News кардынал Луіс Сако, Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы.
Іракскі іерарх заўважыў, што хрысціянскія супольнасці на Блізкім Усходзе з’яўляюцца невялікімі, маюць розныя цяжкасці, але таксама і важную місію, якая заслугоўвае павагі: яна заключаецца ў сведчанні Евангелля, веры, братэрства, павагі да жыцця і прыроды. Ён распавёў, што Францішак запэўніў сваіх гасцей у малітве, а таксама выказаў жаданне наведаць Ірак, але, на жаль, “цяперашняя сітуацыя гэтаму не спрыяе”.
У ватыканскай сустрэчф прымалі ўдзел Патрыярхі: Халдэйскай Каталіцкай Царквы, кардынал Луіс Рафаэль Сако; Копцкай Каталіцкай Царквы, епіскап Ібрагім Ісак Сідрак; Мараніцкай Каталіцкай Царквы, кардынал Бешара Бутрас Раі; Мельхіцкай Каталіцкай Царквы, епіскап Юсэф І Абсі; Армянскай Каталіцкай Царквы, епіскап Грыгор Бэдрас ХХ; Сірыйскай Каталіцкай Царквы, епіскап Ігнацый Юсэф ІІІ Юнан.