Архівы Пія ХІІ: гістарычнае сведчанне ратавання яўрэяў
На гэта звярнуў увагу нямецкі езуіт, кс. Пэтэр Гумпэль, які ў якасці пастулатара беатыфікацыйнага працэсу ўзгаданага Пантыфіка меў доступ да дакументаў яго пантыфікату за шмат гадоў да таго, як доступ да іх быў адкрыты.
Святар, які адразу пасля вайны, падчас манаскай фармацыі ў Рыме, меў магчымасць асабіста сустрэцца з Піем XII, адзначыў, што дакументы “распавядуць пра мноства схаваных жэстаў міласэрнасці Папы ў дачыненні да яўрэяў”. Ён назваў злоўжываннем сцвярджэнні, што Пій XII маўчаў пра Халакост. Каб зразумець іх непраўдзівасць, дастаткова прачытаць, што пра Пантыфіка пісалі фашысцкія выданні: яны абвінавачвалі яго ў прапольскасці і праяўрэйскасці.
Таксама яўрэйскія выданні ў Англіі, Ірландыі, ЗША, Новай Зеландыі, Канадзе аднадушна ўсхвалялі стаўленне Пія XII, падкрэсліваючы, што ён з’яўляецца моцным праціўнікам Гітлера і што робіць усё, што можна зрабіць у складанай сітуацыі. “Дык як, улічваючы гістарычныя крыніцы, можна свядома казаць, што ён ніколі не выказваўся ў гэтым пытанні?”, - спытаў гісторык.
Прафесар Матэа Луіджы Напалітана, які ўвайшоў у лік першых 60 даследчыкаў, якія вывучаюць адкрытыя архівы, “знайшоў шэраг дакументаў, што дэманструюць пераемнасць дзейнасці Пія XI і Пія XII, калі гаворка ідзе пра дапамогу яўрэям.
“Матэрыялы сведчаць аб існаванні добра функцыянуючай падчас гэтых двух пантыфікатаў сеткі, накіраванай на выратаванне людзей. Яна стала вырашальнай, калі пачалася вайна і Гітлер прадставіў план планамернага вынішчэння еўрапейскіх яўрэяў. Вывучэнне матэрыялу запатрабуе вялікай працы, але я перакананы, што стаўленне Пія XII будзе паказана з самых светлых бакоў”, - падзяліўся гісторык, які спецыялізуецца на вывучэнні ролі Святога Пасаду ў перыяд панавання нацызму.