Генеральнае ўпраўленне па кадрах – пакуль толькі прапанова
Зала Друку Святога Пасаду ўдакладніла навіну аб стварэнні Генеральнага ўпраўлення па кадрах у Секцыі па агульных справах Дзяржаўнага сакратарыята.
На дадзены момант гэта не здзейснены факт, а толькі прапанова, выказаная кардыналамі Рэйнхардам Марксам і Оскарам Радрыгесам Марадзьягай, членамі Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.
Пантыфік вывучыць гэтую прапанову і, калі палічыць патрэбным, у свой час установіць такую структуру, што будзе адлюстравана ў адпаведным дакуменце ў форме motu proprio, - гаворыцца ў камюніке кіраўніка Залы Друку Матэа Бруні.
09 сакавіка 2020, 11:55