Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рэкалекцыі для Рымскай курыі: не падмяняць веры веданнем

Ёсць грэх, які не з’яўляецца звычайным парушэннем адной з Божых запаведзяў, але звязаны з “недахопам веры”, звярнуў увагу кс. Пьетра Баваці, які праводзіць рэкалекцыі для супрацоўнікаў Рымскай курыі.

Гаворка ідзе пра жаданне “бачыць”, а не слухаць голас нябачнага Бога, мець перад вачыма ідал, талісман ці фетыш. Гэта імкненне, у выпадку юдэяў, было рэалізавана праз стварэнне залатога цяля, - нагадаў езуіт біблійную гісторыю.

У Доме Боскага Настаўніка ў Арыча працягваюцца духоўныя практыкаванні для кіраўнічага складу дыкастэрый. Па прычыне прастуды, Папа сочыць за імі са сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

“Талісман, можа мець форму дактрынальнага ці дысцыплінарнага прадпісання. Яго строгасць, якую лічым сінонімам моцы і трываласці, выразны і кіраваны аспект дактрыны, нават яго інтэлектуальная якасць, з’яўляюцца зманлівымі з’явамі, калі прадпісанне замяняе сабой пакорнае і няспыннае слуханне голасу Бога, што прамаўляе як дух. Калі мы замяняем веру ведамі, калі перастаём прытрымлівацца Бога, становімся ўпэўненымі, што валодаем праўдай, замест таго, каб шукаць і слухаць яе з пакорнай паслухмянасцю”, - сказаў кс. Баваці.

У кантэксце віртуальнай культуры, для якой вялікае значэнне мае знешні вобраз, яшчэ адной формай ідалапаклонства, паводле рэкалекцыяніста, можа стаць культ “пабожнага і прыгожага” выканання абрадаў, без акцэптацыі Божага слова. “Не дастаткова добра арганізаваных цырымоній, калі яны не грунтуюцца на сапраўднай малітве, якая, у першую чаргу, з’яўляецца слуханнем Бога”, - нагадаў удзельнікам рэкалецый сакратар Папскай біблійнай камісіі.

Нягледзячы на тое, што 4 сакавіка 2020 г. – серада, і Францішак знаходзіцца ў Ватыкане, агульная аўдыенцыя не праводзілася: перыяд духоўных практыкаванняў для Святога Айца – гэта час цішыні і малітвы.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 сакавіка 2020, 13:41