Кардынал: моладзь павінна быць адказнай за пажылых
Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека ў інтэрв’ю Vatican News прыгадаў, што само існаванне маладога пакалення было б немагчыма без людзей, якія яму папярэднічалі. У грамадстве фундаментальна важна, каб пакаленні клапаціліся адно аб адным.
Клопат пра слабых і ўразлівых становіцца асабліва актуальным у кантэксце пандэміі каронавіруса, калі амаль палова ўсіх смерцяў ад інфекцыі ў еўрапейскіх краінах рэгіструецца ў структурах для пажылых. Паводле Арганізацыі аховы здароўя, ад COVID-19 у Еўропе памерлі ўжо каля 50 тыс. людзей пажылога ўзросту.
“Пажылыя павінны цаніцца належным чынам”, не павінна “быць недахопу ўдзячнасці да іх і салідарнасці з імі”, - падкрэсліў ватыканскі іерарх. Ён звярнуў увагу на небяспеку сучасных ідэалогій, якія скажаюць разуменне каштоўнасці чалавечага жыцця, абмяжоўваюць нараджальнасць і ствараюць сітуацыі, у якіх пажылым людзям не хапае ўвагі з боку моладзі.
“У большая частцы дамоў састарэлых зусім няма маладых людзей, якія б клапаціліся пра іх, нават калі гэта з’яўляцца іх абавязкам”, - падкрэсліў кардынал-прэфект.