Пошук

Кардынал Конрад Краеўскі Кардынал Конрад Краеўскі

Кардынал раздаваў маскі бяздомным на рымскім вакзале

16 красавіка 2020 г. Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі, наведаў бяздомных, якія начуюць каля рымскага чыгуначнага вакзала “Тэрміні”.

Ватыканскі іерарх здзейсніў чарговы канктрэтны жэст клопату Святога Айца пра людзей, якія ў часы пандэміі каронавіруса не маюць дома, каб там схавацца ад небяспекі.

“Яны віталі нас і дзякавалі за тое, што мы ім раздалі: спальныя мяшкі, прадуктовыя наборы, мыла, але асабліва за медыцынскія маскі, атрымаць якія яны і не спадзяваліся”, - падзяліўся адзін з валанцёраў, што суправаджаў кардынала Краеўскага.
 

17 красавіка 2020, 14:40