Пошук

sri-lanka-attacks-religion-1557569630460.jpg

Новая камісія зоймецца вывучэннем пытання дыяканату жанчын

Святы Айцец падчас нядаўняй аўдыенцыі для кардынала Луіса Ладарыі Фэрэра, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, вырашыў стварыць новую Камісію па вывучэнні пытання дыяканату жанчын.

Яе старшынёй Францішак прызначыў італьянскага кардынала Джузэпэ Пэтрокі, арцыбіскупа Аквілы, а сакратаром – кс. Дэні Дзюпон-Фавіля, супрацоўніка Кангрэгацыі Веравучэння. Апрача іх у склад новай групы ўвайшлі дзесяць асоб: тры святары, два пастаянных дыяканы і пяць свецкіх жанчын. Яны прадстаўляюць: Украіну, ЗША, Іспанію, Вялікабрытанію, Швейцарыю, Італію і Францыю.

Раней, 2 жніўня 2016 г., Папа заснаваў Камісію па вывучэнні пытання дыяканату жанчын. Яе ўзначальваў тагачасны сакратар, а цяпер прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, кардынал Луіс Ладарыя Фэрэр.

08 красавіка 2020, 14:11