Бэнэдыкт XVI пра Божую міласэрнасць у вучэнні св. Яна Паўла ІІ
“Усё жыццё гэтага Папы было сканцэнтравана на суб’ектыўным прыняцці аб’ектыўнага цэнтра хрысціянскай веры – вучэння аб збаўленні – і на тым, каб дапамагчы прыняць яго іншым. Дзякуючы ўваскросламу Хрысту Божая міласэрнасць ахоплівае ўсіх, і кожны павінен ведаць, што ўрэшце рэшт Божая міласэрнасць будзе мацней за нашы слабасці”, - падкрэсліў Папа-эмерыт.
Бэнэдыкт XVI заклікаў знайсці “унутранае адзінства паслання Яна Паўла ІІ і фундаментальных намераў Францішка”. “Насуперак некаторым меркаванням, Ян Павел ІІ ніякім чынам не з’яўляецца суровым маралістам”, - дадаў ён.
“Паказваючы фундаментальную важнасць Божай міласэрнасці, ён дае нам магчымасць прыняць маральныя патрабаванні, накладзеныя на чалавека, нават калі мы ніколі не зможам цалкам іх задаволіць. Нашы маральныя высілкі здзяйсняюцца ў святле Божай міласэрнасці, якая ёсць сілай, што перамагае нашу слабасць”, - напісаў Папа на пенсіі.