Пошук

1581251879833.jpg

Марыйная малітва ў нядзелю зноў з акна Апостальскага палаца

У бліжэйшую нядзелю, 31 мая 2020 г., ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы, Папа ўзначаліць св. Імшу ў капліцы Найсвяцейшага Сакрамэнту ў ватыканскай базыліцы, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Пасля Эўхарыстыі, апоўдні, упершыню з 1 сакавіка, Святы Айцец памоліцца “Уладарка неба” з акна прыватнай бібліятэкі ў Апостальскім палацы разам з вернікамі, якія збяруцца на плошчы св. Пятра. Італьянская паліцыя гарантуе ім бяспечны доступ, заклікаючы пры гэтым вытрымліваць неабходную сацыяльную дыстанцыю.

8 сакавіка Францішак, з прычыны абвастрэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў Італіі, упершыню прамовіў марыйную малітву з бібліятэкі Апостальскага палацу перад тэлекамерамі – плошча св. Пятра была закрыта для вернікаў. Больш за два месяцы ён, пасля анлайн трансляцыі, падыходзіў да акна, адкуль звычайна праводзіцца малітва ў нядзелю апоўдні, і ўдзяляў благаслаўленне ў бок пустой плошчы.

27 мая 2020, 13:38