“Папская капэла” шчодра падтрымала барацьбу з COVID-19
Месяц таму кардынал Конрад Краеўскі скіраваў зварот да кардыналаў, арцыбіскупаў, біскупаў і іншых прэлатаў, якія суправаджаюць Пантыфіка падчас публічных літургій, ствараючы т.зв. “Папскую капэлу”, фінансава падтрымаць ахвяр пандэміі каронавіруса.
Іерарх прызнаўся, што сустрэў вельмі цёплую рэакцыю супрацоўнікаў Святога Айца, тым больш, што ён звяртаўся са сваёй просьбай на Вялікім тыдні. Яны прадэманстравалі сапраўдную сувязь з Біскупам Рыма. Ён дадаў, што атрымаў ахвяраванні нават ад тых людзей, да якіх ён не звяртаўся, у тым ліку ад групы ватыканскіх жандармаў.
Элемазінарый паведаміў, што сабраныя грошы будуць прызначаны для бедных ва ўсім свеце. Частка сродкаў ужо была выкарыстана для дапамогі патрабуючым у Румыніі, а таксама для закупкі і адпраўкі апаратаў вентыляцыі лёгкіх у Замбію.