Пошук

1589530951898.jpg

Папскія базылікі рыхтуюцца адчыніць дзверы для вернікаў

14 мая 2020 г. у Ватыкане адбылася нарада з удзелам супрацоўнікаў папскіх базылік, падчас якой абмяркоўваліся меры бяспекі ў сувязі з пачаткам правядзення публічных літургічных цэлебрацый.

Пасяджэнне прайшло па ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята. Удзельнікі звярнулі ўвагу на неабходнасць прыняцця мер, якія гарантуюць бяспеку вернікаў.

Абмяркоўвалася магчымасць вызначэння тэмпературы ў людзей з дапамогай тэрмасканераў перад уваходам у храмы, прынамсі, падчас святочных набажэнстваў, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Аднаўленне літургічных цэлебрацый з удзелам вернікаў у касцёлах на тэрыторыі Італіі плануецца 18 мая 2020 г.

15 мая 2020, 13:23