Пошук

00037-07_GPI1978.jpg

Прызначэнні: два кардыналы-біскупы і новы Віцэ-камерленга

Францішак здзейсніў 1 мая 2020 г. некалькі важных прызначэнняў: два іерархі былі ўзняты да годнасці кардыналаў-біскупаў, таксама стала вядома імя новага Віцэ-камерленга.

Кардынал Бэньяміна Стэла, прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства, і кардынал Луіс Антоніа Тагле, прэфект Кангрэгацыі евангелізацыі народаў, сталі кардыналамі-біскупамі.

Таксама Святы Айцец прызначыў Віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла арцыбіскупа Ілсона дзі Джэсуса Мантанары, сакратара Кангрэгацыі па справах біскупаў.

01 мая 2020, 12:41