Пошук

office-1209640_1920.jpg

Святы Пасад: аптымізацыя ў фінансавых структурах

Структура Святога Пасаду, якая займаецца апрацоўкай фінансавых дадзеных, пераходзіць у распараджэнне Сакратарыяту па эканамічных пытаннях. Аб гэтым паведамілі 20 мая 2020 г. у Ватыкане.

Матывам пераўтварэнняў стала неабходнасць гарантавання больш рацыянальнай арганізацыі сістэмы эканамічнай і фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і камп’ютэрызацыя асноўных мадэляў і працэдур для спрашчэння дзейнасці і эфектыўнасці кантролю. Аб гэтым гаворыцца ў рэскрыпце, падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Да гэтага часу Цэнтр апрацоўкі дадзеных уваходзіў у структуру Адміністрацыі Маёмасці Апостальскага Сталіцы (APSA).

20 мая 2020, 12:20