Пошук

Gpii-elemosineria-5.jpg

Ватыкан: барэльеф св. Яна Паўла II на дабрачыннай структуры

Усмешлівы св. Ян Павел II будзе вітаць наведвальнікаў сядзібы Апостальскай элемазінарыі, структуры Святога Пасаду, якая займаецца дабрачыннасцю ад імя Пантыфіка.

Мармуровы барэльеф з выявай Папы-славяніна быў павешаны на сцяне ў двары ўстановы. Ён мае форму дыска дыяметрам 85 см. Гэта праца іспанскага скульптара Аўгуста Дуенаса, выкананая з карарскага мармуру.

Барэльеф блаславіў Папскі элемазінарый. Ён нагадаў, што ў 1988 г., дзякуючы намаганням Яна Паўла ІІ, у Ватыкане быў адкрыты прытулак для бяздомных “Дар Марыі”, якім да сённяшняга дня апякуюцца Місіянеркі Любові. “Таму добра, што менавіта яго вобраз знаходзіцца на ўваходзе ў структуру, дэвізам якой з’яўляецца міласэрнасць”, - падкрэсліў кардынал Конрад Краеўскі.

02 чэрвеня 2020, 14:29