Ватыкан: культурныя ўстановы выходзяць з эпідэмабмежаванняў
Пры ўваходзе ў кожнага будзе мерацца тэмпература. Абавязковыя медыцынскія маскі і захаванне дыстанцыі.
З нагоды аднаўлення працы Музеяў, публіка зможа наведаць два залы, адрэстаўраваныя спецыяльна да 500-годдзя з дня смерці Рафаэля.
На пешым этапе візіт у Музеі можна будзе здзейсніць толькі па забраніраваных на сайце білетах. Звычайная дадатковая плата за папярэдняе набыццё спаганяцца не будзе.
Да поўнага заканчэння надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каронавіруса, Ватыканскі апостальскі архіў і Ватыканская апостальская бібліятэка будуць адкрыты толькі ў першай палове дня, з 8.45 да 13.30. Папярэдні запіс будзе ажыццяўляцца праз сайт структур. Колькасць наведвальнікаў абмяжуюць, каб забяспечыць магчымасць захавання сацыяльнай дыстанцыі, іх абавяжуць працаваць у медыцынскай масцы і пальчатках.