“L’Osservatore” пра працу бальнічных капеланаў падчас COVID-19
“Бог, які ніколі не ізалюе сябе ад чалавека, адпраўляе сваіх слуг у бальніцы, дамы састарэлых і хоспісы, дзяржаўныя і прыватныя медыцынскія ўстановы, каб сустрэць людзей, якіх ён любіць”, - сказаў мансеньёр Дарыюш Герс, супрацоўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Ён уваходзіць у склад Ватыканскай камісіі па COVID-19, створанай у красавіку Францішкам.
, - дадаў польскі святар.
Каардынатар бальнічных капеланаў у ватыканскай Дыкастэрыі адзначыў, што падчас крызісу, з прычыны абмежаванага доступу да пацыентаў, шмат капеланаў змагло больш увагі прысвяціць духоўнай і псіхалагічнай падтрымцы медыцынскіх работнікаў, якія мелі ў гэтым асаблівую патрэбу. Такое сведчанне, паводле яго, можа змяніць жыццё, і многія ўрачы і медсёстры ў гэты складаны час аднавілі свае адносіны з Богам.
Самым важным пунктам іх служэння з’яўляецца св. Імша ў шпітальных капліцах, якія супрацоўнік Дыкастэрыі назваў “пульсуючым сэрцам медыцынскіх структур”. Нават калі ізаляваныя вернікі фізічна не ўдзельнічалі ў набажэнствах, знаходзяцца там духоўна, а Хрыстус прысутнічае сярод знясіленых хворых і медыцынскіх работнікаў, стомленых працай.
Кс. Герс падкрэсліў, што капеланы бальніц таксама людзі, і ім патрэбна падтрымка, перш за ўсё, малітва і даручэнне абароне і заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі. Але і прафесійная дапамога: многія псіхолагі прапанавалі сваю падтрымку, каб дапамагчы ім справіцца з эмацыйным і фізічным выгараннем, выкліканым надзвычайнай сітуацыяй.
У канцы інтэрв’ю супрацоўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека заклікаў біскупаў на мясцовым узроўні аказваць неабходную падтрымку ўсім, хто займаецца душпастырскай апекай у медустановах.