Новы кіраўнік сферы аховы здароўя Ватыкана
27 ліпеня 2020 г. Францішак прызначыў новага кіраўніка сферы аховы здароўя Дзяржавы Ватыкан. Ім стаў прафесар Андрэа Арканджэлі.
Італьянскі ўрач добра знаёмы з ватыканскай медыцынскай сферай, ён быў намеснікам дырэктара Упраўлення аховы здароўя і гігіены Ватыкана. Кіраваць гэтым дэпартаментам ён пачне з 1 жніўня 2020 г.
Нагадаем, што тыдзень таму Папа прызначыў новага кіраўніка ватыканскага Фонду аховы здароўя (FAS), у якім застрахаваны ўвесь ватыканскі персанал. Ім стаў таксама італьянец, прафесар медыцыны Джавані Батыста Даліета,
Упраўленню аховы здароўя і гігіены падпарадкаваны ватыканскія паліклініка і аптэка. Структура ўпаўнаважана заключаць кантракты з італьянскімі бальніцамі і спецыялізаванымі кабінетамі для лячэння і рэабілітацыі супрацоўнікаў Святога Пасаду і членаў іх сем’яў.
27 ліпеня 2020, 12:14