Новы сайт Ватыканскай бібліятэкі: больш зручны для даследчыкаў
Рэсурс, размешчаны па адрасе vaticanlibrary.va, – з палепшанай графікай і больш простым доступам да кантэнту і паслуг Бібліятэкі, – пачаў працаваць 16 ліпеня 2020 г.
Па словах мансеньёра Чэзарэ Пазіні, у новай версіі распрацавана больш простая і інтуітыўна зразумелая працэдура заказу рэпрадукцый манускрыптаў і іншых матэрыялаў бібліятэкі. Больш за тое, сайт дазваляе ўзаемадзейнічаць з іншымі падключанымі інфармацыйнымі анлайн-сістэмамі. Гэта датычыць, напрыклад, каталагавых пошукавых сістэм і лічбавай бібліятэкі, навядзення даведак у рэакцыйным каталогу, сістэмы анлайн-пакупак.
, - расказаў святар.
“Мы хочам на самой справе служыць нашым наведвальнікам пры дапамозе сучаснага і актуальнага інструмента, які б імгненна прапаноўваў тое, што чалавек шукае, а, магчыма, нават даваў штосьці большае. Гэтым сайтам мы хочам прадэманстраваць тое, кім мы ёсць і чым валодаем, прапанаваць служэнне, якое б пашырыла межы свету”.
“Я веру, што няма нічога роўнага анлайн-рэсурсу, што б дазволіла патэнцыяльна дасягнуць усіх меж і ўсіх краін зямнога шара, блізкіх і далёкіх. Канешне, мы не занядбалі і рэальнай паслугай тым, хто прыходзіць да нас, і стараемся рабіць гэта добра. Але асабліва ў перыяд цяперашняй надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі, калі мабільнасць людзей абмежавана (…), гэты сайт, адкрыты і камунікатыўны, багаты і цікавы, задуманы як месца гасціннасці, супрацоўніцтва і адкрытасці”, - сказаў прэфект Ватыканскай апостальскай бібліятэкі.