Святы Пасад: з’явіцца трэці дакумент па пандэміі – аб пажылых
“Міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі аховы здароўя, хоць яны і зрабілі некаторыя памылкі, павінны ўмацоўвацца, а не разбурацца”, - сказаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья ў інтэрв’ю Religion News Service.
Іерарх прызнаў, што каронавірус стварыў хаос у навуковай супольнасці з прычыны супярэчлівых даследаванняў, што прывяло да “бессэнсоўнай палітыкі”. У якасці прыкладу ён прывёў палітыкаў, якія адмаўлялі пандэмію, і сыход ЗША з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Улады Злучаных Штатаў афіцыйна паведамілі пра сваё рашэнне 8 ліпеня 2020 г.
Старшыня Папскай акадэміі жыцця адзначыў, што ад COVID-19 моцна пацярпелі ў тым ліку і краіны з найвышэйшым узроўнем аховы здароўя, такія як ЗША, Вялікабрытанія, Іспанія. Гэта падкрэслівае важнасць раздзялення прыбытку і самой аховы здароўя і неабходнасць пераходу да сістэмы, якая спрыяе самым слабым.
, - заўважыў арцыбіскуп Палья.
Ён адзначыў, што вельмі важным застаецца нашэнне ахоўных масак, дыскусія пра іх набыла палітызаваны характар, асабліва ў ЗША. Ён дадаў, што нашэнне маскі – бачны выраз салідарнасці, знак заклапочанасці здароўем іншых.
, - рэзюмаваў іерарх.
Арцыбіскуп таксама анансаваў выхад трэцяга дакумента Папскай акадэміі жыцця па пандэміі. На гэты раз ён будзе арыентаваны на пажылых людзей, якія найбольш пацярпелі ад каронавіруса. У ім, між іншым, будзе звернута ўвага на сітуацыю ў дамах састарэлых, якія для многіх “сталі магіламі”.
, - лічыць арцыбіскуп Палья.
Два папярэднія дакументы: “Пандэмія і чалавечае братэрства” і “Humana Communitas у эпоху пандэміі” з’явіліся адпаведна 30 сакавіка і 22 ліпеня 2020 г.