Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Папа Францішак і шэйх Ахмед Эль Таеб падчас падпісання Дэкларацыі аб братэрстве Папа Францішак і шэйх Ахмед Эль Таеб падчас падпісання Дэкларацыі аб братэрстве 

Анансавана новая энцыкліка Святога Айца

У бліжэйшы час павінна з’явіцца трэцяя энцыкліка Францішка, прысвечаная тэме міжчалавечага братэрства, - паведаміў італьянскі біскуп Даменіка Пампілі, пастыр дыяцэзіі Рыеці.

Іерарх анансаваў новы дакумент Пантыфіка падчас цырымоніі падпісання ліста аб стварэнні Камітэта па арганізацыі святкаванні 800-годдзя рэгулы Ордэна Меншых Братоў і стварэння св. Францішкам першых ясляў Божага Нараджэння ў Грэча.

Паводле біскупа Пампілі, энцыкліка будзе звязана з Дэкларацыяй аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні, якую Папа і Вялікі імам Аль-Азхар падпісалі ў Абу-Дабі 4 лютага 2019 г. У ёй рашуча асуджаецца тэрарызм і насілле, гучыць заклік да пашырэння талерантнасці і міру ў свеце, абароны правоў кожнага чалавека, асабліва жанчын і дзяцей.

Анансаваны дакумент стане трэцяй энцыклікай Францішка пасля “Lumen fidei” (2013) і “Laudato si’” (2015). Акрамя трох энцыклік Папа выдаў пяць Апостальскіх адгартацый: “Evangelii gaudium” (2013), “Amoris laetitia” (2016), “Gaudete et exsultate” (2018), “Christus vivit” (2019) і “Querida Amazonia” (2020).
 

27 жніўня 2020, 12:02
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031