Пошук

Бэчу падчас прыняцця ў Калегію кардыналаў. Ілюстрацыйнае фота Бэчу падчас прыняцця ў Калегію кардыналаў. Ілюстрацыйнае фота 

Адстаўка прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі

24 верасня 2020 г. Папа задаволіў просьбу аб адстаўцы з пасады прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, пададзеную кардыналам Джавані Анджэла Бэчу.

У заяве Залы Друку Святога Пасаду, якая выйшла ў беспрэцэдэнтны час, 20.00, паведамляецца, што іерарх адмовіўся таксама ад паўнамоцтваў, звязаных з кардынальствам. Ён застаецца кардыналам, але губляе ўсе прэрагатывы, звязаныя з гэтай годнасцю, у тым ліку права галасавання на канклаве.

Анджэла Бэчу нарадзіўся 2 чэрвеня 1948 г. у сардзінскай Патадзе. 27 жніўня 1972 г. атрымаў святарскае пасвячэнне ў дыяцэзіі Оз’еры. Стаў доктарам кананічнага права. 1 мая 1984 г. пачаў службу ў дыпламатыі Апостальскай Сталіцы, працуючы ў нунцыятурах Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, Судана, Новай Зеландыі, Ліберыі, Вялікабрытаніі і ЗША. 15 кастрычніка 2001 г. Ян Павел II прызначыў яго нунцыем у Анголе, адначасова ўзвысіўшы да годнасці арцыбіскупа. З 23 ліпеня 2009 г. быў папскім прадстаўніком на Кубе. 10 мая 2011 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго Субстытутам у Дзяржаўным сакратарыяце. 28 чэрвеня 2018 г. Бэчу быў прыняты ў Калегію кардыналаў, а 1 верасня 2018 г. стаў прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

Упершыню падчас цяперашняга пантыфікату кардынал з Рымскай курыі адмаўляецца не толькі ад сваёй пасады але і кардынальскіх функцый.
 

25 верасня 2020, 11:49