Святы Пасад займаецца справай арцыбіскупа Кандрусевіча
Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі дадаў, што гэтаму таксама спрыяў візіт у Мінск Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, хоць яго дакладныя вынікі яшчэ не вядомыя.
“У любым выпадку мы настойваем на тым, каб біскуп мог вярнуцца ў сваю дыяцэзію і працягваць кіраваць сваёй паствай”, - адзначыў іерарх. У той жа час ён дадаў, што Касцёл заўсёды павінен быць “стымулам дыялогу, згоды і міру”.
Падчас сустрэч з арцыбіскупам Галахерам прадстаўнікі ўлад аднавілі запрашэнне Пантыфіку прыехаць у Беларусь. “Беларусь заўсёды праяўляла вялікую цікавасць да візіту Папы”, - падкрэсліў кардынал Паралін. Аднак гэтыя планы не былі канкрэтызаваны, а зараз пандэмія COVID-19 “заблакіравала ўсё”, невядома, як доўга. “Думаю, што гэта адзін з візітаў, які Папа будзе разглядаць”, - адзначыў Дзяржсакратар Яго Святасці.