Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: больш шчыльнае антыкарупцыйнае супрацоўніцтва структур

Прэфект Сакратарыята па эканамічных пытаннях, кс. Хуан Антоніа Герэра і Генеральны рэвізор Алесандра Касінісі Рыгіні падпісалі 17 верасня 2020 г. пагадненне аб барацьбе з карупцыяй.

Дзве ватыканскія ўстановы будуць больш цесна супрацоўнічаць у выяўленні пагроз карупцыі і ў эфектыўнай рэалізацыі нядаўна ўведзеных стандартаў па дзяржаўным кантрактам Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан.

1 чэрвеня 2020 г. Папа выдаў Апостальскі ліст motu proprio, якім увёў стандарты празрыстасці, кантролю і канкурэнцыі ў працэдурах дзяржаўных закупак Святога Пасаду і Ватыкана. Гэта стала вынікам супрацоўніцтва розных дэпартаментаў Рымскай курыі, уключаючы Раду і Сакратарыят па эканамічных пытаннях, Адміністрацыю маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA) і Губернатарат Ватыкана, якое каардынуецца Дзяржаўным сакратарыятам. Дакумент, які стаў вынікам чатырохгадовай працы, змяшчае адзіны стандарт для прымянення ва ўсіх ватыканскіх установах. Ён уведзены для забеспячэння больш эфектыўнага кіравання рэсурсамі і зніжэння рызыкі карупцыі.

Галоўнае новаўвядзенне – праграмаванне выдаткаў і іх рацыяналізацыя шляхам агульнага і доўгатэрміновага планавання. Яшчэ адна навінка – стварэнне рэестра эканамічных работнікаў. Цяпер кампетэнцыя судовых органаў Дзяржавы Ватыкан распаўсюджваецца таксама на Рымскую курыю; за Вярхоўным трыбуналам Апостальскай сігнатуры замацоўвацца ўрэгуляванне канфліктаў у сферы ўладных паўнамоцтваў.
 

19 верасня 2020, 11:05